РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мазырскі краязнаўчы музей
Заснаваны 9.2.1949 у Мазыры. Адкрыты 7.11.1949. Мае 5 экспазіцыйных залаў (плошча экспазіцыі 470 м кв.), больш як 15 тыс. Экспанатаў асноўнага фонду (1989). Аддзелы: археалогіі, гісторыі дасав. і сав. перыядаў, прыроды. У экспазіцыі дакументы і матэрыялы пра рэвалюцыйны рух працоўных краю ў канцы 19 – пачатку 20 ст., Кастрычніцкую рэвалюцыю, грамадзянскую і Вял. Айч. Войны, развіццё нар. Гаспадаркі і культуры ў пасляваенны час. Зберагаюцца жаночы бранзалет і фібула (бронзавы век), амфара 2-й пал. 12 ст. фрагменты шкляных бранзалетаў, прасліцы 12 – 13 ст., узоры кафляных плітак, глінянага посуду 16 – 18 ст. Экспануецца этнаграф. калекцыя: прылады працы і побыту сялян 19 – 20 ст. (плугі, бароны, граьлі, косы, вілы, ручнікі, посцілкі, абрусы), нацыянальнае адзенне, кераміка М. М. Пушкара, узоры прыкладнога мастацтва Мазырскай фабрыкі “Радзіма”, вырабы з керамікі і дрэва мясцовых майстроў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.