РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малады
 
(Жаніх2, Князь, Маладзень, Маладзец, Малады князь, Суджаны1)
Назва мужчыны, які жэніцца, з пачатку вясельнага абраду або заручын да заканчэння вяселля. Асноўныя атрыбуты маладога – кветка справа на грудзях або шапцы і заткнутая пад пояс або павязаная на шыі хустка, падараваная маладой, вышыты каўнер і манішка кашулі, прывязаны да рукі доўгі вышыты ручнік (радзей – хустка).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.