РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Марш
Імправізацыйны танец. Музычны памер 2/4, 4/4. Тэмп умерана хуткі. Назва паходзіць ад музычнага жанру – марша. У танцы ўдзельнічае вялікая колькасць выканаўцаў. Асноўныя рухі нагадваюць маршыроўку салдат. Выконваўся звычайна ў канцы вечарыны, быў абавязковым кампанентам традыцыйнага вясельнага рытуалу. М. танцавалі ў пачатку вяселля, у час проваду маладых да шлюбу (суправажальны М.), пры сустрэчы маладых (стрэчны М.), калі абдорвалі маладую (надзельны М.) і калі маладую адпраўлялі да маладога (развітальны М.). Пашыраны па ўсёй Беларусі. У Глыбоцкім раёне зафіксаваны варыянт, у якім. Калі госці разыходзіліся з вяселля, танцавалі пад музыку марша на лаўках, праапрануўшыся хто ў “цыгана”, хто ў “мядзведзя”. Калі выканаўцы ламалі лаўку, гаспадар павінен быў іх за гэта адорваць. М. як танец выкарыстаны балетмастрамі ў бел. Балетах “Альпійская балада”, “Тыль Уленшпігель”.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.