РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маршчэнне
 
(Забіранне)
Адзін са спосабаў аздаблення традыцыйнага адзення; збіранне тканіны ў дробныя складачкі – зборкі. Вытанчанае гафрыраванне па пэўнаму ліку нітак палатна, дапоўненае арнаментальнай белай, чырвонай, чорнай вышыўкай на зборках, здаўна ўпрыгожвала святочныя жаночыя кашулі (звычайна верх і ніз рукавоў), фартухі, паясное адзенне. Арнамент вызначаўся строгімі геаметрычнымі формамі. М. найбольш пашырана на Палессі і Падняпроўі (буда – кашалёўскі і кобрынскі строі).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.