РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Масленіца
 
(Масленка, Сырніца)
Старажытнае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды (адраджэннем пладаносных сіл зямлі). Асноўная накіраванасць абраднасці М. – провады зімы, пскарэнне прыходы вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце. Святкавалі М. некалькі дзён. У вёсцы яна звычайна пачыналася ў чацвер. Царква прымеркавала М. на нядзелю перад вялікім постам. На масленічным тыдні ў дзень т. зв. святога Уласа ў некаторых мясцінах Беларусі аб’язджалі маладых коней і валоў. У гэты ж дзень моладзь наладжвала гушканне на арэлях (магічны сэнс гушканняў – каб лён доўгім рос), каталася на санках, спявала масленічныя песні. Тэматыка іх працоўна – земляробчая, а таксама жартоўна – бытавая і гарэзліва – любоўная. На Беларусі на М. адведвалі бабку – павітуху. Існаваў звычай цягання хлопцамі “калодкі” адзін канец папружкі ці пояса, а другі канец – да халастога хлапца, які сустрэўся ім, як бы ў пакаранне за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед (перыяд пасля каляд). Калі хлопец не хацеў цягаць “калодку” за сабою ўвесь дзень, ён мусіў адкупіцца. Тое ж адбывалася і з дзяўчатамі. Заканчвалася М. запускамі(“запустамі”) на малочнае. У нядзелю, калі арганізоўваліся “запускі”, на вячэру гатавалі толькі малочныя стравы, сярод якіх важную ролю адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком. На М. абавязкова пяклі бліны. Традыцыі М. захаваліся ў святкаванні провадаў зімы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.