РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Матавіла
 
(Вітуха, Моташка)
Прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы. Найбольшў пашыраным было М., якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпердыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах. Сустракалася таксама вілкападобнае М. – з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку, а з другога – умацаваны брусок. Прынцып работы на абодвух М. аднолькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы яго то ўлева, то ўправа, правай рукой намотвалі пражу на брускі. На З, ПнЗ і ў Цэнтр. Беларусі ў канцы 19 – пач. 20 ст. было пашырана больш удасканаленае М.: брусковы крыж з планкамі на канцах насаджвалі на стрыжань з ручкай (мацаваўся на стойках). Для размотвання пражы з матка ў клубок служыла спец. М. размотыч: брусковы крыж з дзіркамі для калкоў, на якія надзявалі маток, свабодна круціўся на стрыжні, які ніжнім канцоў нерухома мацаваўся на падстаўцы. У некаторых мясцовасцях яго прымацоўвалі да сцяны (на У) або ўстаўлялі ў дзірку ў лаве ці ўслоне (на ПдЗ).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.