РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Матыка
 
(Капаніца)
Ручная прылада для апрацоўкі глебы (пры праполцы гародніны, на невялікіх участках ёю акучваюць бульбу). Уяўляе сабой трапецападобную або авальную метал. Пласціну (8 – 10 см), насаджаную на доўгае (70 – 110 см) драўлянае дзяржальна. Вядомы М. зубчатая (2 -4 зубы) і камбінаваныя (з аднаго боку пласціна, з другога – зубы). Трапецападобныя і трэхвугольныя здаўна бытавалі амаль па ўсёй Беларусі, авальныя - больш на Пд (Брэсцкі, Пінскі, Гомельскі, Рэчыцкі р-ны) і на З Беларусі (Пружанскі, Слонімскі, Ашмянскі р-ны). Зубчатыя М. паявіліся пазней. Выраблялі М. мясцовыя кавалі. У наш час іх робяць на прам.прадпрыемствах. На Магілёўшчне, Гродзеншчыне, Міншчыне, на Пн Віцебшчыны іх наз. матыгамі, зрэдку – цяпкамі, на Гомельшчыне, часткова на Віцебшчыне – капаніцамі, на Брэстчыне і ў некаторых інш. мясцовасцях – гачкамі, на Міншчыне, Пд Гомельшчыне – сапкамі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.