РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Матылёк
 
(Матыль)
Традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу дарожкі. Уяўляла сабой металічную пласцінку (бляшку) у форме рыбкі, рухома насаджаную на кавалак дроту. На канцы яго мацаваўся якарок, для маскіроўкі абвязаны пер’ем. У вадзе пласцінка круцілася вакол сваёй восі, імітуючы жывую рыбку. М. цягнулі за чоўнам або лодкай на шнуры, да якога прымацоўвалі грузілы. Шнур намотваўся на спецыяльнае матавільца ці дошчачку. М. вядомы здаўна. У наш час выкарыстоўваецца ў аматарска – спартыўным рыбалоўстве ў традыцыйным выглядзе і як дэталь спінінга.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.