РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маштарня
Назва жытла конюхаў у панскіх сядзібах 16 – 19 ст. або невялікай майстэрні па рамонту экіпажаў і вазоў, а таксама каморы пры стайні. Як жылыя збудаванні М. ўяўлялі сабой традыцыйнае нар. жыллё (1-, 2- і 3- камернае), часам з прыбудаванымі пры жылых памяшканнях гаспадарчымі каморамі. Жылыя памяшканні мелі 2 – 4 акны, глінабітныя курныя печы або кафляныя печкі – грубкі, сталы, лавы і інш. традыцыйнае начынне. Нярэдка М. прыбудоўвалі да тарцоў стайняў, часам будавалі ў 2 паверхі, у якіх размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя памяшканні.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.