РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Медагонка
 
(Пушніца, Цэнтрабежка)
Машынка для выдалення мёду з сотаў. Вынайдзена ў 1865 чэшскім пчаляром-аматарам Ф. Грушкай. Разам са сканструяваным П. Пракаповічам рамовым вуллем і прапанаваным у 1857 І. Мерынгам спосабам прыгатавання штучнай вашчыны паклала пачатак сучаснаму этапу пчалярства. Вядомы М. розных канструкцый і мадэлей, але ўсе яны працуюць на выкарыстанні цэнтрабежнай сілы. Пры кручэнні барабана з распячатанымісотамі мёд выпадае з каморак (чарачак) і па ўнутранай паверхні сценак корпуса (раней цэбра) сцякае ўніз, адкуль зліваецца нагбом або па краніку. Пры выкачванні мёду М. вашчына не псуецца і прыдатнаядля паўторнага выкарыстання, што эканоміць сродкі, час, палягчае працу пчол, бо на выраб толькі 400 г. воску яны выдаткоўваюць ад 2 да 8 кг. мёду. Сучасныя завадскога вырабу М. падзяляюцца на хордавыя (у іх рамкі з сотамі трэба паварочваць, бо мёд выкачваецца толькі з аднаго боку рамкі) і радыяльныя (адкачка ідзе адначасова з абодвух бакоў, але працягваецца даўжэй). М. вырабляюцца на 2, 3, 4, 6, 8 і больш рамак.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.