РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Медніцтва
Техніка вырабу гаспадарчых і мастацкіх рэчаў з медзі; галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вядома ў краінах Стараж. Усходу з 4 – га тысячагоддзя да н. э., у Еўропе – з 3-га тысячагоддзя да н. э. На Беларусі вытворчасць мастацкіх вырабаў з прывазной медзі і яе сплаваў (дыядэмы, бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі і інш.) вядома з часоў бронзавага веку. Росквіту дасягнула ў 17 – 18 ст/ У многіх гарадах і мястэчках працавалі майстры – меднікі і катляры, якія з прывазной ліставой медзі выраблялі разнастайны літургічны і гаспадарчы посуд: тазы, падносы, чайнікі, кварты, чашы, каўшы, блюды, кубкі і інш. У сярэдзіне 17 ст. бел. майстры (Ф. Мікулаеў, М. Сямёнаў і інш.) працавалі ў Рус. дзяржаве, дзе выраблялі для маскоўскіх храмаў і царскага двара царк. і гасп. начынне. Тэхніка і віды мастацкай апрацоўкі медзі разнастайныя: выкалатка, паліроўка, паянне, чаканка, гравіраванне арнаментальных (раслінных, зааморфных) і сюжэтна – тематычных кампазіцый. Вялікіх памераў тазы, падносы, жароўні выцягваліся з аднаго кавалка медзі. Пасудзіны больш складаных форм выраблялі з дапамогай спец. прыстасаванняў: у цісках мацавалі спружыністы рычаг, другі канец якога прасоўвалі ўнутр пасудзіны; стукаючы малатком па рычагу, яго канцом выбівалі патрэбную форму. Знутры пасудзіну лудзілі. У канцы 18 – 19 ст. М. займаліся майстры некаторых рудняў на Гомельшчыне, Гродзеншчыне і інш. М. таго часу вызначалася своеасблівым спалучэннем усх. Форм з традыцыйнымі мясцовымі. Глякі, тазы, кварты, дайніцы, збаны, вёдры, блізкія па форме аналагічнаму глінянаму і драўлянаму посуду, былі пашыраны пераважна ў абыходку мяшчан. Асноўны від дэкаратыўна – мастацкага аздаблення вырабаў – фактурная апрацоўка паверхні, што давала прыгожае зіхаценне. У пач. 20 ст. М. заняпала. Калекцыі меднага посуду 18 – 19 ст. зберагаюцца ў Дзярж. музеі БССР, Музеі старажытнай бел. Культуры ІМЭФ АН БССР.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.