РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мікола
Старадаўняе каляндарна-абрадавае свята. Вядомы два М.: веснавы, або цёплы (святкавалася 9 мая с. ст.) і зімовы ( 6 снежня с. ст.), т. зв. мікольшчына. Паводле нар. вераванняў, М. выступае заступнікам земляроба), клапоціцца пра ўраджай. Ён ходзіць па лясах, аглядае пасевы, папраўляе іх пасля зімы: “дзе вымакла – там падсушыць, дзе высахла – там падмочыць”. На веснавога М. ўпершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег. Пры гетым начлежнікі ладзілі балёк і рабілі розныя магічныя захады, накіраваныя на забеспячэнне конскага статку ад псавання. Пастухам – начлежнікам належала ўсю ноч з 8-га на 9-е мая не спаць, пільнаваць, каб злыя сілы (ведзьмакі) не ўчынілі коням якой – небудзь шкоды. Лічылася, калі на М. жывёла наесца ў полі дасыта, то травы хопіць ёй на ўсё лета. У старажытнасці напяредадні веснавога М. адзначаўся прысвятак Міколін бацька. Царква прымеркавала да старажытнай, земларобчай ы сваёй аснове ўрачыстасці, свята ў гонар Міколы-цудатворца.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.