РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мотальскі строй
Традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення ў Зах. Палессі. Бытаваў у 19 – 1-й пал. 20 ст. на невялікай тэр. Іванаўскага р-на (вёскі Моталь, Тышкавічы, Асаўніца). Аснову летняга касцюма жанчын складалі кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, прышытымі па аснове, са шматлікімі складкамі вакол стаячага каўняра. Тыповым прыёмам аздаблення былі звычайныя строчкі, , урузную прашытыя чорнай баваўнянай ніткай упоперак стаячага каўняра, манжэты. Спадніца – гладкафарбаваны, бурачковы ці чырвоны андарак або палатнянік з белага кужалю, сабранага па лініі таліі на матузок. Фартух кроілі з 4 полак кружэльнага палатна, якія злучалі дэкар. Швом, што дазваляла насіць яго на два бакі. Арнамент натыкання вызнажаўся дробным малюнкам чырвонага, чырвона – чорнага, блакітна – чырвона – чорнага геаметрычнага або расліннага арнаменту. Гарсэт шылі з чырвонага фабрычнага сукна, з серабрыстай парчы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы – галуна, стужак, пацерак. Гарсэт запраўлялі ў спадніцу і падпяразвалі шырокім бурачкова – чырвоным поясам ручнога пляцення. Галаўны ўбор – моцна накрухмаленая намітка, завітая на каробачку з чапцом, аздобленая кветкамі па баках або паўкругам спераду. Мужчынскае адзенне складалі нагавіцы і кашуля навыпуск, падперазаныя шырокім плеценым поясам з кутасамі, галаўны ўбор – саламяны брыль, магерка. Верхняе адзенне – світка, катанка, куртка з чорнага валенага сукна, аздобленая цёмна – сіняй аблямоўкай, з бакавымі клінамі – “вусамі”. Прыгожым маст. Аздабленнем вылучаліся аўчынныя кажухі і паўкажушкі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.