РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мсціслаўская кераміка
Вырабы мясцовых ганчароў 12 – 19 ст. з Мсціслава. У 12 – 13 ст. выраблялі гаршкі з канаўкай на ўнутранай паверхні, аздобленыя на плечуках хвалістым арнаментам, насечкамі і наколкамі (такі дэкор захаваўся да 15 ст.). Посуд 12 – 15 ст. меў на донцах клеймы ў выглядзе крыжоў, кругоў, ромбаў, трохвугольнікаў і інш. Посуд канца 16 – пач. 18 ст. (гаршкі, куфлі, кубкі, збаны, глякі, рынкі, талеркі, міскі) звонку і знутры пакрывалі зялёнай і карычневай палівай; выраблялі і чорназадымлены посуд (гладышы). Вырабы аздаблялі шматрадковым лінейным або хвалістым узорам, радзей штампам, часам упрыгожвалі налепамі ў выглядзе кветак. У 15 – 18 ст. рабілі і гартаваны посуд. З сярэдзіны 17 – 18 ст. выраблялі размаляваны посуд (талеркі, паўміскі, збаны, куфлі), аздоблены раслінным арнаментам, паліваныя падсвечнікі, рукамыі, магчыма, люлькі, а таксама цэглу – пальчатку. У 19 ст. асртымент вырабаў звузіўся.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.