РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Музыка
 
(Скамарох)
Народны скрыпач на Віцебшчыне. Называлі таксама скамарох (Магілёўшчына). У канцы 19 – пач. 20 ст. назва М. перайшла на гарманіста. З 16 ст. М. займае прыкметнае месца ў грамадскім жыцці народа, задавальняючы яго духоўныя патрэбы. Без М. не абыходзіліся многія каляндарна – земляробчыя і сямейныя святы, кірмашы, ігрышчы, вячоркі, бяседы. На іх М. іграў сола або разам з інш. Музыкантамі ў ансамблі, тураваў спевам. Рэпертуар М. вылучаўся асаблівым багаццем, уключаючы гукавыяўленчыя і імправізаваныя, песенныя, танцавальныя і маршавыя найгрышы ва ўсёй разнастайнасці іх вобразна – эмацыянальнага і стылявога зместу. Згодна нар. ўяўленню, сапраўдным, “прыродным” М. можа быць толькі той, хто прадаў сваю душу д’яблу, як і даў яму надзвычайную сілу ўздзеяння на ўвесь навакольны свет. На працягу ўсяго жыцця М. выказваў выключную адданасць свайму інструменту і музычнай справе. Таму невыпадкова ў многіх мясцовасцях Беларусі пасля смерці М. разам з ім у труну кладуць скрыпку. Мастацтва ігры на ёй М. пераймаў па традыцыі ў сям’і, спасцігаў самавукам (“сам праз сябе”) або ад славутага “майстра”, які нярэдка быў заснавальнікам мясцовай вакальніцкай школы. Вясковы М. вёў і гаспадарку, бо адным “музыкарствам” не мог забяспечыць сям’ю. Адносіны аднавяскоўцаў да М. былі дваякія: з аднаго боку, народ лічыў, што “з музыкі хлеб невялікі”, “музыка і дудар – невялікі гаспадар”; з другога боку – бачыў у ім носьбіта радасці і весялосці, выразніка пачуццяў і думак народа. Пра М. скалдзены паданні, казкі, песні, загадкі. Роля М. ў значнай ступені захоўваецца ў побыце сучаснай вёскі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.