РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мутнік
 
(Ершавік)
Традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада для лоўлі рыбы (пераважна яршоў) на вялікіх глыбінях. Меў куль (даўжынёй каля 4 – 5 м) і 2 крылы (каля 10 м). М. аснашчалі грузіламі і паплаўкамі так, каб тануў на дно. Ад крылаў адыходзілі доўгія вяроўкі (каля 200 м), на якія прывязваліся кавалкі сетак, анучы, пучкі саломы, сена, што муцілі ваду пры падцягванні снасці да лодак або да берага. Каламуць накіроўвала рыбу да крылаў, а затым і ў куль. М. рыбачылі ў асноўным у Паазер’і.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.