РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мярэжа
Традыцыйная рыбалоўная снасць. У адрозненні ад венцера складалася з двух нацягнутых на абручы кулёў (накіраваных уваходамі адзін да другога), злучаных з аднаго боку сеткай, што перагароджвала шлях рыбе і накіроўвала яе ў горлы. Уваход у сеткавыя мяшкі меў форму паўакружнасці. У кулях М. – адно або два сеткавыя горлы, праз якія заплывала рыба. М. устанаўліваліся ў вадаёме паасобку і па некалькі штук у рад. Лоўля рыбы М. характэрна для Паазер’я, дзе ў наш час з’яўляецца прыладай прамысловага лову. У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. паазерскія рыбакі-мярэжнікі рыбачылі таксама на вадаёмах Літвы, Латвіі, Польшчы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.