РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наваселле
 
(Уваходзіны, Улазіны)
Сямейная ўрачыстасць з нагоды перасялення ў новы дом (хату, кватэру). На Н. запрашаюць родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуюць гаспадароў, госці ўручаюць ім падарункі. У вёсцы раней прыносілі з сабой зерне (пераважна жыта), печаны хлеб, сала, каўбасы і інш. прадукты. У наш час дораць прамысловыя тавары, прадметы нар. промыслаў. Пераступаючы парог, некаторыя госці кідаюць на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме. Перад засяленнем (іншы раз паводле традыцыі за суткі да пераезду) многія гаспадары пускалі ў хату ката ці пеўня, якія выступалі як абярэгі ад хвароб і смерці членаў сям’і. Элементы Н. – агледзіны жылля, святочнае застолле, танцы і інш. забавы.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.