РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нагавіцы
 
(Порткі, Штаны)
Адна з асноўных частак традыцыйнага мужчынскага адзення беларусаў. Шылі з аднатоннага ці шарачковага палатна, са зрэбнай або паўсуконнай тканіны, зімовыя – з цёмнага сукна (суконнікі). Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя на поясе (каўнер), які зашпільваўся на калодачку – біргельку ці гузік, і безкаўняровыя на матузку. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцей. Кашулю насілі павех Н. і падпярэзвалі поясам. У канцы 19 ст. белыя палатняныя Н. сталі сподняй адзежынай. У 20 ст. традыцыйныя Н. выцеснены фабрычнымі вырабамі агульнаеўрапейскага крою.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.