РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Надкоснік
Вясельны чын з боку маладой, звычайна яе брат або блізкі сваяк. Ён прыводзіў маладую на ручніку на пасад, расплятаў ёй касу і браў за яе выкуп у жаніха. Н. суправаджаў маладую да шлюбу і трымаў над ёю вянок у час вянчання. Праз гадзіну – дзве пасля ад’езду маладых услед за імі да маладога разам з іншымі сваякамі маладой ад’язджаў і Н. (яны везлі пачастунак і пасцель маладых). Пасля гэтага Н. страчваў свой чын і станавіўся адным з вячэрнікаў. Калі маладая аказвалася не цнатлівай, сваякі маладога надзявалі на шыю Н. хамут.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.