РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Найміты
 
(Людзі работныя)
Катэгорыя насельніцтва ў 16 – 18 ст., асноўным заняткам якога была праца па найму. Складаліся з сялян, сельскіх і гарадскіх рамеснікаў, якіх наймалі феадалы для работы ў фальварках, на прамысловых прадпрыемствах(рудні, цагельні, смалакурні), купцоў, цэхавых майстроў. Ва ўмовах феадалізму пераважаў часовы найм, сезонная праца ў феадала: з канца16 ст. найм стаў распаўсюджанай формай эксплуатацыі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.