РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Намітка
 
(Завівала, Павойнік, Плат, Сярпанка)
Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын на Беларусі. Складаўся з уласна Н. – тонкага белага кужэльнага палатна (ручніка) шыр. 30 – 60 см, даўж. ад 2,3 – 2,6 да 5 м, абматанага паверх чапца, і тканкі (валік з кудзелі, абшыты палатном, на які накручвалі валасы). Вядома каля 30 спосабаў абмотвання. Часам абодва канцы завязваліся ззаду (магілёўскі строй), над ілбом ці па баках (капыльска – клецкі строй); найчасцей адзін канец праходзіў пад барадой і драпіраваўся над плячом, а другі спадаў на спіну.Часам Н. замацоўвалі доўгімі шпількамі, тады яе можна было здымаць, як шапку. Канцы Н., іншы раз і край над ілбом аздаблялі арнаментам (вышыўка ці натыканне), карункамі, мохрыкамі (пухавіцкі, маларыцкі, кобрынскі строі). Святочную Н. аздаблялі зелянінай, букетамі штучных ці жывых кветак, папяровым веерам (ляхавіцкі строй), пер’ем (кобрынскі строй), маляўнічай каробачкай з двума “рожкамі” – пукамі фарбаванага пер’я (касцюм свацці ў маларыцкім строі). Першы раз у Н. ўбіралі на вяселлі (абрад завівання), пасля чаго жанчына не выходзіла на людзі без яе. На Палессі бытавала да 1930-х г.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.