РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нярэжка
Традыцыйная рыбалоўная снасць. Невялікі сеткавы мяшок з тонкіх ільняных нітак, прымацаваны да двух калкоў, убітых у дно вадаёма, якія трымалі Н. адкрытай. Рыба, што заплывала ў мяшок, імкнучыся прайсці праз вочка сеткі, вырывала калкі: яны ўсплывалі на паверхню і закрывалі мяшок. Ставілі Н. на нерасцілішчах (па некалькі штук падрад). Пашыраны былі на Палессі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.