РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нясвіжскія паясы
Вырабы ругнога шаўкаткацтва ў 18 ст. У пач. 1740-х г. уладальнік Нясвіжскай ардынацыі (непадзельная і неадчужальная ўласнасць магнацкіх родаў) М. К. Радзівіл у Альбе пад Нясвіжам заснаваў мануфактуру па вырабу шаўковых паясоў (персіярню). Кіравалі вытворчасцю майстры Хаецкі і Гадоўскі, з 1757 – Я. Маджарскі. Н. п. Ткалісяз шаўковых, залатых і сярэбраных нітак, мелі даўжыню 2 – 4,5 м, шырырню 20 – 40 см. Некаторыя паясы цалкам затыкаліся залатымі ніткамі і потым пракатваліся паміж цяжкімі валамі, набываючы выгляд металічных, што дало ім назву “літых”. Дэкор складаўся з папярочных гладкіх ці ўзорыстых палос, якія ўключалі пераважна ўсх. матывы. Н. п. не мелі спецыяльных метак, былі вельмі падобныя на слуцкія паясы, таму іх часта адносяць да апошніх.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.