РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Павець
 
(Паветка)
Гаспадарчая пабудова на сялянскім двары для захоўвання сельскагаспадарчых прылад (калёс, саней і інш. начыння), а таксама дроў. Уяўляе сабою пабудову на сохах, паўсошках (дзядках, чапёлках), крыжах злучаных паміж сабою суцэльным бервяном (правілам), на якое навешваюцца кроквы. Паверх крокваў прымацоўваюцца латы пад пакрыццё. П. звычайна займала свабоднае месца паміж дзвюма пабудовамі – сенцамі і клеццю, клеццю і варыўнёй, клеццю і хлявамі і г. д. Прымыкала да іх і ўтварала разам з інш. пабудовамі адну агульную лінію забудовы. Калі П. выкарыстоўвалася толькі для захоўвання транспартных сродкаў, яе называлі вазоўняй, абозняй. П., дзе складваліся дровы, называлася дрывотняй. Пашырана па ўсёй Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.