РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падваліна1
Падруба, ніжні вянец зруба. Раней П. клалі непасрэдна на зямлю або на штандары, потым – на камяні або на фундамент. П. заўсёды рабілі з больш моцнага дрэва (дуб, елка, хвоя). Звычайна яны былі і больш тоўстымі, чым інш. бярвёны зрубу.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.