РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падняпроўская кераміка
Ганчарныя вырабы майстроў Падняпроўя (Магілёўскай і сумежных раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абл.). У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. ганчарны промысел быў пашыраны больш чым у 70 пераважна дробных цэнтрах рэгіёна. Выраблялі паліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку чырвонага або цёмна-шэрага колеру гаспадарчага, утылітарна-дэкаратыўнага і абрадавага прызначэння. У яе вытворчасці выкарыстоўвалі фармовачную масу з гліны аднаго гатунку, часам з дамешкай жарствы ці пяску. Посуд фармавалі ў тэхніцы выцягвання на нажным, зрэдку налепам на ручным (в. Новы і Стары Дзедзін) ганчарным крузе; абпальвалі ў горне. П. к. уласцівы зграбныя формы мяккай мадэліроўкі, сціплы дэкор у выглядзе лінейна-хвалістага арнаменту з 2 -3 палосак, прачэрчаных па сырой паверхні прадметаў. Вырабы пакрывалі бясколернай, радзей зялёнай, карычневай палівай, у некаторых ганчарных цэнтрах аздаблялі белай ангобнай размалёўкай. Традыцыі П. к. найбольш характэрны для бабінавіцкай, бабруйкай, дубровенскай, крычаўскай, магілёўскай і мсціслаўскай керамік.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.