РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падсака
 
(Падхват, Сачок, Чарпок)
Традыцыйная рыбалоўная прылада; невялікі сеткавы мяшок, прымацаваны да абруча, утворанага раздвоенай вершалінай маладога дрэўца. Адгалінаванні злучаліся сагнутым дугой прутам. Абруч рабілі таксама з тоўстага дроту, прымацоўвалі яго да палкі-ручкі. П. падобна на сак, але меншых памераў. Ёю вычэрпвалі рыбу з палонак у час прыдух, летам – з азярын, а таксама вылоўлівалі з вады рыбу, атручаную або аглушаную ўдарам цяжкага прадмета па лёдзе. П. як дапаможнай прыладай карысталіся пры лоўлі невадамі і кручковымі снасцямі. Вядома і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.