РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падсанкі
Тып санак, што выкарыстоўвалі пры перавозцы лецу ў пары з санямі. Карацейшыя за сані; рабілі іх звычайна з натуральна выгнутых палазоў на тры пары капылоў, злучаных паміж сабой гнуткімі дубовымі вязамі або брускамі. Сярэдняя пара капылоў была даўжэйшая і выступала канцамі паверх намарзняў (наклесак), на іх набівалі папярэчыну – тоўсты брусок (лісіцу), на якую прыпадаў цяжар грузу. Бярвёны грузілі на санікары камлёвай часткай, пад заднія канцы падводзілі П. Для павышэння манеўранасці ў час язды па лясных дарогах П. звязвалі з санямі накрыж вяроўкамі-цягамі – ад левай галоўкі да правага задняга капыла і ад правай галоўкі да левага задняга капыла саней. П. разам з карамі выкарыстоўвалі да сярэдзіны 20 ст. У наш час выйшлі з ужытку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.