РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Падсочка1
Падрэзка кары хваёвых дрэў, пераважна сасны, для здабывання жывіцы. П. – сезонны промысел, вядзецца з вясны да восені. Падсочваюць спелыя дрэвы дыяметрам не менш 18 см за 10 – 15 гадоў да высечкі. У наш час выкарыстоўваюць хімічныя стымулятары выдзялення смалы. Тэхналогія П.: з аднаго боку ствала дрэва здымаюць кару жалезным стругам, потым спецыяльным разцом (хак) робяць нарэзкі (насечкі) у выглядзе елачкі. Існуюць 2 спосабы П.: узыходзячы і зыходзячы, у залежнасці ад таго, як наразаюць, - знізу ўверх ці зверху ўніз. Смала сцякае па жолабе ў конусападобны металічны (раней ўжывалі берасцяны ці гліняны) прыёмнік (чарпак). Берасцяны конус і гліняны гаршочак ставілі на драўляныя калкі, убітыя ў прасвідраваныя ў стале адтуліны. Металічны конуц мацуюць на жалезных штырах або непасрэдна заганяюць у ствол. Падрэзку выконваюць уздымшчыкі. Зборшчыкі перыядычна выбіраюць смалу з прыёмнікаў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.