РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паліца
У колішняй сялянскй хаце гарызантальна прымацаваная да сцяны ці прыбітая пад бэлькамі дошка з бакавінамі для посуду і інш. хатняга начыння. Часта П. рабілі ў некалькі ярусаў уздоўж сцяны ад кута да дзвярэй. На Палессі П. часта называюць конікам (ніжнія часткі бакавін выпілоўвалі ў выглядзе галавы каня). У наш час сустракаецца ў гаспадарчых памяшканнях.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.