РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пампушкі
Пульхныя мучныя аладкі, спечаныя з дражджавога цеста або з замешанага на содзе і кіслым малацэ. Пяклі П. таксама з цеста, прыгатаванага з тоўчанай варанай бульбы і мукі. Вядомы на Гродзеншчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне, спарадычна – на Цэнтр. Палессі. На Навагрудчыне, Тураўшчыне П. называюць булачкі, пернікі, коржыкі. Іх пякуць на вяселле, благавешчанне і інш. святы. У Жыткавіцкім раёне існаваў звычай абсыпаць П. маладую на вяселлі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.