РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паплаў
 
(Вароты2, Езавая сетка, Ніць)
Традыцыйная рыбалоўная прылада, прызначаная для лоўлі рыбы, якая аслаблена ад недахопу кіслароду ў зімовай вадзе і сплывае напрадвесні па цячэнню. Меў выгляд сеткавага мяшка, прымацаванага да двух шастоў (вузмукаў), якія кольцамі злучаліся з доўгімі тоўстымі каламі (жорасцямі) так, што маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж іх. Каб рыба не магла выйсці з мяшка, унутры яго (пры ўваходзе) прыжязвалася сеткавая перагародка (падпона). П. ўстанаўліваўся ў палонцы пры дапамозе жорсцяў (убіваліся ў дно вадаёма, верхнія канцы апіраліся на лёд). У рабочым стане ніжняя частка мяшка прыціскалася вузмукамі да дна, я верхняя падтрымлівалася вяроўкамі. Ад мяшка адыходзіла некалькі шнуроў (старажоў), паторгванне якіх “паведамляла” рыбакам, што ў сетцы ёсць рыба. П. выкарыстоўваліся і разам з езамі. Лоўля рыбы П. была пашырана на Палессі, вядома таксама ў Цэнтральнай Беларусі і Паднапроўі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.