РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Папялішча
 
(Разгрэбіны, Хвасты)
Апошні сумесны пачастунак удзельнікаў вяселля і бліжэйшых суседзяў. Адбывалася ў хаце бацькоў маладога пасля пярэзваў. Вясельнікі нярэдка сваволілі: лавілі ь двары бацькоў або каго-небудзь з вясельнікаў курыцу, разрывалі яе і, асмаліьшы, елі або кідалі ў кіпень жывога пеўня ці парася і таксама пасля елі. Гаспадары частавалі суседзяў, якія прыходзілі забраць пазычаныя на вяселле посуд і мэблю. Згодна са звычаем ім імкнуліся даць зкуы-небудзь закуску з сабою (адправіць не з пустымі рукамі), каб і надалей у іх доме было ўсяго поўна. Калі хто-небудзь ішоў з іх дому ні з чым, лічылася, што гаспадары не жадаюць таму дабра і багацця.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.