РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Парныя дудкі
 
(Гуслі3, Парнёўка, Пасвісцелі, Сапілка)
Старажытны духавы музычны інструмент тыпу падоўжанай свістковай флейты. Складаюцца з дзвюх драўлюных дудак рознай даўжыні з трыма ігравымі адтулінамі на кожнай. Тыповы гукарад – сяміступенны, утвараецца дзвюма тэтраходамі, а адным агульным гукам. Гучанне П. д. Камернае, светлае, мяккага тэмбру. У час ігры дудкі трымалі пад вуглом. П. д. Гучалі на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, калі вадзілі карагоды. Выкарыстоўваліся звычайна як сольны інструмент і для суправаджэння спеваў; часам аб’ядноўваліся ў ансамблі са скрыпкай. На П. д. выконвалі мелодыі лірычных абрадавых і пазаабрадавых песень, радзей танцавальныя. Былі пашыраны на Магілёўшчыне (Крычаўскі, Мсціслаўскі, Хоцімскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Чавускі, Чэрыкаўскі р-ны). У наш час амаль выйшлі з ўжытку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.