РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пахом
Веснавы прысвятак народнага календара (адзначаўся 15 мая с. ст.). У народзе П. лічыўся “агародным святым”, таму гаспадыні стараліся пасадзіць агуркі менавіта ў гэты дзень, кіруючыся прыказкай: “Пасееш агуркі, калі Пахом, - будзеш хадзіць з мяхом”, г. зн. Збярэш вялікі ўраджай.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.