РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перамёт
 
(Шнур)
Традыцыйная рыбалоўная снасць: шнур (ад 10 да 30 м), па ўсёй даўжыні якога прывязваюцца павадкі з кручкамі. На кручкі чапляецца прынада: чарвякі, жыўцы і інш. П. ўстанаўліваюцца папярок вадаёмаў. Каб не зносіла цячэнне, іх прывязваюць да кустоў, часам да канцоў шнура прымацоўваюць каменне. Рыба, праглынуўшы кручок з прынадай, плавае на павадку да прыходу рыбалова. У наш час П. распаўсюджаны ў аматарска-спартыўным рыбалоўстве. Як прамысловая прылада выкарыстоўваецца ў Паазер’і для лоўлі вугроў.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.