РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Подкур
 
(Адонак3, Падкур, Памост1, Пасцель1)
Драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў. Рабілі П. са шчыльна падагнаных грубых дошак (тарчыц), якія ў тры рады насцілалі на дубовыя бэлькі, урэзаныя ў ствол дрэва і ў тостыя сукі. Знізу мацавалі вострыя драўляныя, пазней жалезныя (даўжынёй да 1 м) штыры, каб мядзведзь не мог праламаць патыліцай насціл. Шырыню П. рабілі ў 1-1,2 м, што не дазваляла зверху дацягнуцца лапай да краю памоста. З распаўсюджаннем калодных вулляў на адзін П. пачалі ставіць па некалькі калод. Часта пад П. падвешвалі самабітку.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.