РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Праснак1
Даўняе хлебнае печыва ў выглядзе тоўстага бліна. Пяклі з жытняй мукі без закваскі, на содзе і сыроватцы. Цеста замешвалі крута, як на хлеб; выпякалі на патэльні. Каб П. не патрэскаўся, на ім (звычайна пальцам) рабілі неглыбокія дзірачкі. Спечаны П. пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам; елі замест хлеба. Пяклі П. таксама з хлебнага цеста, якое яшчэ добра не падышло (Міншчына, Мсціслаўшчына, Чэрвеньшчына). Такі П. называлі пробай хлеба. Калі не хапала мукі, П. пяклі з тоўчанай варанай бульбы і мукі (Брэсцкі р-н). Часам на П. бралі рашчыненае на бліны цеста, крута яго замясіўшы. Пяклі П. і спецыяльна на квас. Месцамі П. называюць недакіслы хлеб. Вядомы паўсюдна.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.