РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прачыстая
 
(Зельная, Спажа, Успленне)
Летняе свята народнага календара, якое адзначалі 15 жніўня с. ст. Праваслаўнай царквой святкуецца як дзеннь успення маці боскай. Назва ўспленне тлумачылася ў народзе тым, што ў гэты дзень ужо спелыя плады і часткова яравая збажына. На П. ў царкве асвячалі хлеб, зеляніну. Асвечанае жыта, перамяшаўшы з астатнім, адкладвалі да новай сяўбы, каб прычакаць на наступны год добрага ўраджаю. У нар. песнях гэты дзень згадваецца ў сувязі з разнастайнымі с.-г. работамі: “Прачыста снапкі падае”, “на восець носіць”, “папары мяшае”, “пчолак ладзіць, кадкі мёдам налівае”. П. была для земляроба святам ураджаю, падвядзеннем вынікаў яго працы: “Свята прачыста – у полі ўрачыста”, “Спажа – хлеба дзяжа”. Адразу пасля П. пачыналася сяўба азіміны, пра што нагадвала прыказка “Успенне – ці гатова насенне?”. П. называлі звычайна першай, або вялікай, каб адрозніць ад другой (меншай) П. – багача. Разам з пакровамі гэтыя тры святы ўтваралі багародзіцкія святкі (“Прыйшлі святкі – апалі лісткі”).
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.