РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Процяг
 
(Завалаканне, Нацяг)
Від вышыўкі. Арнаментальная паласа, вышытыя П., складаецца з пэўнай колькасці радкоў: нітку працягваюць па ўсёй даўжыні ўзору паралельна лініі ўтку (радзей асновы); канец і пачатак кожнага радка замацоўваюць 2 – 3 шыўкамі. Геаметрычны ўзор утвараецца чаргаваннем вонкавых і адваротных шыўкоў, якія пракладваюць праз пэўную колькасць нітак тканіны, што абумоўлівае строгую дакладнасць арнаменту (вонкавым выглядам падобны на ўзор бранага ткацтва). Для вышыўкі П. выкарыстоўвалі баваўняныя, пераважна чырвоныя, ніткі, край і сярэднія лініі арнаментальнай паласы часам выдзялялі чорнымі або сінімі ніткамі. Вышыўкай П. аздаблялі звычайна рукавы, каўняры, падолы кашуль, фартухі, наміткі. Сустракалася па ўсёй Беларусі.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.