РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рабінавая ноч
 
(Арабінавая ноч, Вераб’іная ноч)
Навальнічная ноч, якая абавязкова чакаецца ў канцы лета (у спасаўку, паміж Ільёй ці Барысам і вялікай прачыстай або паміж вялікай і малой прачыстымі). На працягу ўсёй Р. н. неба сатрасаюць грымоты, бліскаюць маланкі, лье праліўны дождж, дзьме страшэнны вецер, узнікаюць віхоры. Згодна з нар. павер’ямі ў гэтую ноч з пекла на свет выходзілі ўсе злыя сілы, якія нібыта спраўлялі сваё галоўнае гадавое свята. Паводле адных меркаванняў, у Р. н. розная нечысць страшыла хрышчоных людзей, паводле другіх – наадварот, усе стыхіі прыроды ядналіся , каб знішчыць нячыстую сілу, што распладзілася пасля купалля за лета і бясконца шкодзіла людзям. Кожны забіты або пакалечаны ў гэтую ноч перуном лічыўся нядобрым чараўніком. Каб маланка не спаліла хату ці іншыя збудаванні, у Р. н. вывешвалі непамыты велікодны абрус, у некаторых мясцінах пад страху прывязвалі чырвоныя ніткі. На Палессі верылі, што ад моцнай буры ў гэтую ноч рабчыкі разляталіся па ўсім лесе і да самага такавання жылі па аднаму. Лічылася, што навальніца ў Р. н. нібыта патрэбна для паспявання ягад на рабіне, калі ж ягады не спелі – чакалі благога заканчэння лета і халоднай восені.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.