|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рагулька
|
Прыстасаванне для сушкі посуду. Рабілі Р. з суцэльнага ствала невял. Хвоі, з якой здымалі кару, але пакідалі крыху пакарочаныя сукі. На сукі вешалі сушыцца вымытыя жбаны, глякі, вёдры і г. д. Р. ўкопвалі ў зямлю непадалёк ад уваходу ў хату. Пашырана на Палессі, Падняпроўі. У наш час Р. часам робяць з укапанай у зямлю жэрдкі, да якой накшталт сукоў прыбіваюць кароткія калкі.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|