РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Раскаты
 
(Багулы, Дронкі, Расцяжнік, Роспускі)
Чатырохколавы воз без кузава для перавозкі лесу. Пярэднія і заднія ходы з нізкімі падушкамі злучаліся рухома дышлем, на канцы восі задняга ходу насаджваліся дугі – жэрдкі (бачулы, балонікі), скрыжаваныя паміж сабой канцамі. Пры пагрузцы лесу Р. разводзілі на патрэбную адлегласць па даўжыні бярвён, багулы клалі паверх бярвён, яны служылі для трываласці ўкладкі і рэгулявання ходу на паваротах і ўхабах. У сялянскай гаспадарцы Р. шырока бытавалі ў канцы 19 – пач. 20 ст., пераважна на У Беларусі. Лес перавозілі і на звычайных калёсах; пры гэтым перадок адчэплівалі і зверху на яго праз шворань замацоўвалі спецыяльную падушку з кароткім дышлем (лісіца, крыж, дзядок), на лісіцу грузілі лес камлёвай часткай, пад больш тонкія канцы падводзілі задок і замацоўвалі вяроўкамі. У зах. і цэнтр. раёнах Беларусі замест Р. ці побач з імі пры перавозцы лесу выкарыстоўвалі мажары, якія захаваліся да нашага часу.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2019. Беларусь, Менск.