РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Братчына2
Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамi грамадскай свечкi, якую рабiлi з воску, сабранага yciмi абшчыннiкамi. Свечку ставiлi ў кадушку, напоўненую жытам, спявалi пecнi з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Пад уплывам хрысцiянства Б. прымеркавалi да дня зiмовага Мiколы (6 снежня с. ст.), якi нiбыта садзейнiчаў добраму ўраджаю. Частаванне, як i само свята, мела абшчынны характар. У бел. вёсцы бытавала да канца 19 ст.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.