|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Грыдніца2
(Чалядня)
|
На Беларусі ў 16 – 18 ст. – будынак або асобнае памяшканне (у структуры палацаў, сядзібных дамоў, флігеляў у буйных сядзібна – палацавых і замкавых комплексах) для прывілеяванай чэлядзі. Асобная пабудова нагадвала 2- або 3-камернае традыцыйнае нар. жыллё з сенцамі і адным – двума жылымі пакоямі. Будаваліся пераважна з дрэва, накрываліся драніцай, гонтай, саломай. У жылых памяшканнях стаялі кафляныя грубкі (часам мураваныя печы), сталы, лавы (в. Лоск Валожынскага, Новы Двор Мінскага р-наў, г. п. Дзятлава). Некаторыя Г. ўключалі каморы, блакіраваліся са стайнямі і інш. гаспадарчымі пабудовамі. Г. ў фальварках выкарыстоўваліся таксама як варыўні (в. Грэск Слуцкага, Сямігосцічы Столінскага р-наў). Г. называліся таксама вялікія жылыя пакоі ў манастырах (Ляшчынскі манастыр пад Пінскам) і курныя хаты пры корчмах, дзе спыняліся на начлег простыя людзі. З 18 ст. больш пашырана назва Г. – чалядня.
|
|
|
Крыніца:
Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575
с.: іл.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|