РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Квас2
Квашаныя буракі, расол з квашаных буракоў. Такі К. звычайна рабілі вясной: буракі чысцілі, мылі, залівалі ў бочцы ці інш. Пасудзіне вадой. Буракі ўкісалі самі па сабе, зрэдку іх дадавалі шчаўе. К. пілі, варылі з буракамі, гатавалі, дадаўшы крухмалу, кісель. Быў вядомы па ўсёй Беларусі. Шмат дзе бурачны К. робяць і ў наш час.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.