РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Этнаграфія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Майдан2
Яма для гонкі смалы, дзёгцю, выпальвання вугалю. Вядома з глыбокай старажытнасці, бытавала да канца 19 ст. Мела лейкападобную форму, бакі яе абмазвалі глінай, высцілалі бяростай або сасновай дранкай, іншы раз абкладалі цэглай. Ніжняя частка ямы, адгароджаная драўлянай (жалезнай) рашоткай, называлася пад’ямнік. На дно яго ставілі выдзеўбанае з дрэва “блюда” (Мінская губ.); у Магілёўскай губ. дно рабілі ў выглядзе ўвагнутага глінянага круга (“таза”). Былі М. з прамым і бакавым сцёкам. У М. з прамым цёкам смала (дзёгаць) збіралася на дне ямы або ва ўкапанай пад ім бочцы. Вычэрпвалі яе спец. Чарпаком на доўгім дзержаку. Пры бакавым сцёку з пад’ямніка на паверхню зямлі выводзіўся драўляны жолаб (“рура”), па якім смала сцякала ў бочку. На Міншчыне і Магілёўшчыне пераважалі М. з бакавым сцёкам, на Палессі – з прамым. Яму запаўнялі сыравінай – асмолам ці бяростай або дрывамі, абкладвалі мохам, саломай, дзёрнам, прысыпалі зямлёй. Запальвалі сыравіну зверху праз адтуліны, якія потым закрывалі. Без доступу паветра яна тлела на працягу некалькіх дзён, у выніку чаго са смаляных карчоў атрымлівалі смалу і вугаль, з дроў – вугаль, з бяросты – дзёгаць. Рэгуляваў гарэнне вопытны майстар – атаман.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі. Мінск. 1989. Рэдактар: Шамякін I. П. Выдавецтва: БелСЭ. 575 с.: іл.
2009–2020. Беларусь, Менск.