РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міфалогія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лазавік
Лясны дух, які жыве ў лазе (параўн. з Лознікамі). Народнае ўяўленне малявала яго старэнькім аднавокім карлікам, велічынёю не большым за пазногаць, аднак з доўгай аршыннай барадою і з доўгаю, у сем сажняў, пугаю ў руцэ. Маленькі домік Л. атуляюць балоты, у ім няма ні вокнаў, ні дзвярэй – толькі маленькая адтуліна ў страсе, праз якую залазіць сам гаспадар. Дом Л. недаступны для людзей: пры набліжэнні чалавека ён увесь час аддаляецца ад яго. Калі К. расхаджвае па балотах, яго адразу можна пазнаць: адзінае яго вочка бліскае, як агеньчык. Аналагічны ці блізкі міфічны персанаж быў вядомы ў беларусаў пад імем Балотніка, Вадовіка.
           У. Васілевіч

Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.