РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міфалогія
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Смерць
 
(Белая баба)
Мiфiчная iстота, якая з’яўляецца да людзей з мэтаю прадказання хуткага наблiжэння iх канчыны цi ў момант развiтання чалавека з жыццём. С. лiчылася маткаю грахоў, таму жыве ў пекле i адтуль пасылае яе па людскiя душы галоўны чорт. Адначасова верылi, што С. забiрае людзей не па свайму выбару, а тых, каго Бог ёй прызначыць. Як i ўсялякі пашыраны персанаж народнай мiфалогii, С. у апавяданнях набыла шматаблiчны вобраз страшнай iстоты, залежна ад асаблiвасцяў лакальных уяўленняў. С. малявалася дзеваю, ростам вышэйшаю за дрэвы, з вогненным вянком на галаве i акрываўленай хусткай у руцэ, i дзе яна ступала — там пакрывалi зямлю свежыя магiлы; у якi бок памахала хусткаю — там пусцелi гарады i сёлы; у якое акно прасоўвала руку — там не заставалася нiводнай жывой душы. С. паўставала ў аблiччы бледнай i схуднелай жанчыны, загорнутай у белае пакрывала (саван), падобнае да шлюбнага адзення, з густым вэлюмам. С. падавалася i як старая худая баба з вялiкiмi зубамi цi з сатлелым тварам нябожчыцы. Часта С. мела выгляд шкiлета. Абавязковым атрыбутам С. была доўгая вострая каса, якая была не толькi яе эмблемай, але i зброяй. Тым, каму прыйшла пара памiраць, С. праводзiць касою па горле, а мяцёлкаю, каб слядоў не засталося, замятае сляды крывi. Нябачная С. часам «душыць» чалавека, а таксама стаiць у яго над галавою, i ў рот яму з касы падае кропля смерцi, ад чаго той i памiрае. С. любiць прыходзiць перад усходам Сонца, у гадзiны, кратныя тром: а 9–ай i 12–ай ранiцы, а 3–яй, 6–ай, 12–ай увечары. З паўночы i да ўсходу сонца С. забiрае чалавечыя жыццi, не трымаючыся тэрмiнаў. Падчас агонii блiзкiя аддаляюцца ад пасцелi хворага, спыняюць размовы, плач, рух, каб не збiць хворага з апошняга шляху i не падоўжыць ягоных пакутаў, цяжэйшых за ўсе перажытыя.
Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
2009–2018. Беларусь, Менск.